Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.02.20

Напярэдадні 23 лютага прайшла раённая конкурсная шоў-праграма "Гэта мой тата", у якой прынялі ўдзел вучань 9 "Б" класа нашай гімназіі Арцішэўскі Арцемій і яго тата Арцішэўскі Максім Валер'евіч

Шоў-праграма складалася з некалькіх этапаў: "Мой тата лепшы за ўсіх", "Тата-шоў", "Імправізацыя" і "Зрабі сам".

У першым конкурсе Арцемій прадставіў верш уласнага сачынення, у якім расказаў аб прафесіі свайго таты, сумесных справах і захапленнях. У конкурсе «Тата-шоў» удзельнікі аб’яднання "Аздараўленчае УШУ" пад кіраўніцтвам Арцішэўскага Максіма Валер’евіча прадэманстравалі паказальнае выступленне традыцыйнага кітайскага баявога мастацтва.

Па выніках конкурсу "Гэтай мой тата" нашы канкурсанты атрымалі званне "ІІ Віцэ Супер Тата – 2020". Сын з татам прадэманстравалі яднанне, сяброўства, уменне рабіць справы разам, любоў і павагу адзін да аднаго.