Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.20

21 лютага 2020 года ў Дзень роднай мовы прайшла ІІ Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

У ёй прыняла ўдзел вучаніца 6 "А" класа Малішэўская-Спрынчан Альжбэта з работай "І кот як нейкі дух сярэднявечча". Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна. Навуковы кіраўнік - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Крыкала Валянціна Уладзіміраўна. Альжбэта падрыхтавала падарунак для музея: кубак з выявай народнага паэта з катом на руках і свой невялікі зборнік твораў, выдадзены ў 2019 годзе, дзе таксама ёсць творы пра любімую жывёлу. Дырэктар установы з задавальненнем іх прыняў.

Сярод 29 удзельнікаў вучаніца "Гімназіі з беларускай мовай навучання 23 г. Мінска" была названа ў чацвёрцы лепшых, а таксама да сертыфіката ўдзельніка атрымала памятныя сувеніры. Жадаем ёй творчага натхнення і плённай працы для далейшых перамог!