Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

15.02.20

Шосты школьны дзень 15 лютага 2020 года

Вучнi гімназіі сумесна з сацыяльным педагогам наведалi Дзень адчыненых дзвярэй філіяла РІПА "Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе", дзе даведаліся аб прафесіях і спецыяльнасцях установы, аб асноўных напрамках дзейнасці каледжа, пра яго культурнае і спартыўнае жыццё.

Вучнi 4-7 класаў прынялi ўдзел у раённым этапе гарадскога каманднага першынства на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Мінска", дзе паказалі свае спартыўныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе.

Вучні 8 і 9 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу знаўцаў птушак «Мудры філін-2020». Тэмай хатняга задання з'яўлялася стварэнне штучнага гнездзішча для птушак у рамках экалагічнай акцыі «Птушыны гарадок».

Вучнi 9 "Б" класа наведалi выставу "Залом", прысвечаную мастацтву перыяду 90-х гадоў XX стагоддзя, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

15 лютага ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у гімназіі прайшло мерапрыемства "Рэха вогненных гор". Вучні гімназіі ўзгадалі гісторыю памятнай даты, пазнаёміліся з успамінамі ўдзельнікаў падзей, падрыхтавалі вершы і песні, прысвечаныя памяці загінулых салдат.

У шосты школьны дзень для вучняў і законных прадстаўнікоў праводзіліся кансультацыі па вучэбных прадметах "Хiмiя", "Геаграфiя", "Гiсторыя".