Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.02.20

З 13 па 14 лютага праходзіла VII адкрытая навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі"

Удзел у гэтай канферэнцыі прыняло некалькі дзясяткаў настаўнікаў, педагогаў-псіхолагаў і настаўнікаў-дэфектолагаў з розных устаноў адукацыі горада Мінска. Была арганізавана работа секцый, у ходзе якіх педагогі выступалі са сваімі дакладамі.

Удзельнікамі былі прадстаўлены розныя метады і прыёмы, якія яны выкарыстоўваюць на сваіх уроках. Вялікую папулярнасць сярод настаўнікаў маюць такія дадаткі, як kahoot і plickers. Яны спрыяюць вучням засвойваць матэрыял не толькі на ўроках, але і ў пазаўрочны час. Настаўнікам гісторыі быў прадстаўлены вэб-квэст, які спрыяе дзецям вывучаць гісторыю сваёй краіны. Некаторыя педагогі таксама прадставілі свае блогі ў інтэрнэце, на якіх яны размяшчаюць розную інфармацыю па сваім прадмеце, самастойныя работы і г.д.

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і зборнікі "Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі", дзе апублікаваныя тэзісы прадстаўнікоў розных устаноў адукацыі.

Ад нашай установы былі прадстаўлены тэзісы настаўніка рускай мовы і літаратуры Плашкевіч Ю.У.