Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.02.20

Савецкі РАНС. Музычна-спартыўнае мерапрыемства "Мы выратавальнікі!» у ДУА «Яслі-сад №5 г. Мінска"

З мэтай папярэджання выпадкаў траўматызму сярод самых маленькіх жыхароў нашага горада. Работнікамі дзіцячай дашкольнай установы №5 сумесна з прадстаўнікамі Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пры ўдзеле выхаванцаў старэйшай і сярэдняй групы быў праведзены музычна-спартыўны конкурс пад назвай "Мы выратавальнікі!". Дзеці ўдзельнічалі ў займальных эстафетах па аказанні дапамогі пацярпелым у надзвычайнай сітуацыі, па тушэнні пажараў, а таксама ў віктарынах па пажарнай бяспецы. І не абышлося без конкурсу капітанаў. Таксама хлопцы расказвалі вершы аб правілах бяспекі. Не засталіся без увагі і балельшчыкі, з імі абмяркоўваліся тэматычныя сітуацыйныя задачы. А скончылася мерапрыемства музычнымі нумарамі пра выратавальнікаў.

У кожным конкурсе павінен быць пераможца. І гэты не стаў выключэннем. Сярод дзвюх каманд удзельніц "Юны выратавальнік" і "Юны пажарны", вядома ж, перамагло сяброўства.

Усе ўдзельнікі ў падарунак ад выратавальнікаў атрымалі навучальныя кнігі "Азбука бяспекі" і "Правілы бяспечных паводзін у розных НС", кніжкі-размалёўкі на пажарную тэматыку, а таксама падзякі за ўдзел у музычна-спартыўным конкурсе "Мы выратавальнікі!".

З нецярпеннем чакаем новых стартаў!