Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

08.02.20

Шосты школьны дзень 8 лютага 2020 года

Каманда вучняў нашай гімназіі сумесна з педагогам-арганізатарам прыняла ўдзел у раённым злёце-конкурсе атрадаў міласэрнасці "Экстрэмальная сітуацыя. Першая дапамога", дзе паказалі свае практычныя навыкі аказання першай дапамогі ў экстрэмальнай сітуацыі і свае тэарэтычныя веды ў дзейнасці Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Вучні 2 і 3 класаў у шосты школьны дзень наведалі Мінскі планетарый, дзе праглядзелі сферычны анімацыйны фільм "Космікс" – здзейснілі віртуальнае падарожжа на Міжнародную касмічную станцыю, даведаліся, як спаць у космасе, гатаваць касмічную ежу, правільна мыцца, а пасля фільма адбылася экскурсія па чароўным зорным небе.

Вучні 5 і 7 класаў разам з класнымі кіраўнікамі праводзілі вольны час на Лядовым катку ля Палаца Спорту.

У бібліятэцы гімназіі прайшоў конкурс-гульня "Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай", дзе вучні прадэманстравалі свае веды па гісторыі, успомнілі тых, хто праслаўляў раней і праслаўляе сёння нашу краіну ў свеце.

Вучні выпускных класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўнай адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя В. Г. Каменскага".

Зараз у НВЦ "БелЭкспа" праходзіць XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш – самая значная падзея гэтага месяца. Вучні і настаўнікі гімназіі з задавальненнем пазнаёміліся з навінкамі айчынных і замежных выдавецтваў, наведалі сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі, майстар-класы і інтэрактыўныя мерапрыемствы выстаўкі.

У шосты школьны дзень для вучняў і законных прадстаўнікоў праводзіліся кансультацыі па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура", "Русский язык", "Русская литература" і заняткі ў аб’яднянні па інтарэсах "Вакальная студыя "Сцежачка".