Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

01.02.20

Шосты школьны дзень 1 лютага 2020 года

У рамках шостага школьнага дня класным кіраўніком 2 "В" класа для вучняў быў праведзены занятак "Падарожжа ў краіну матэматыкі" па тэме рашэння розных тыпаў задач, для вучняў 5-11 класаў і законных прадстаўнікоў праводзiлiся кансультацыі па вучэбных прадметах "Фiзiка", "Бiялогiя", "Матэматыка", "Інфарматыка".

Вучні 6 класаў наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе азнаёміліся з асноўнай экспазіцыяй музея – прыжыццёвымі кнігамі паэта, рукапіснымі зборнікамі, перапіскай родных і знаёмых класіка, акунуліся ў атмасферу жыцця і побыту канца ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.

Педагогі гімназіі наведалі фізкультурна-спартыўны комлекс "Алімпік Арэна", дзе праходзіў фінал 13 Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.