Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

01.02.20

У нашай гімназіі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню сустрэчы выпускнікоў

Выпускнікі змаглі зноў сесці за гімназічныя парты, прайсціся па знаёмых калідорах, сустрэцца са сваімі настаўнікамі і аднакласнікамі.

Вучні нашай гімназіі сумесна з педагогам-арганізатарам падрыхтавалі інтэлектуальны батл "1/11", дзе прапанавалі выпускнікам адказаць на пытанні вучэбнай праграмы ад 1 да 11 класа, каб даведацца, ці памятаюць яны тое, што вывучалi ў гiмназii. Разам з выпускнікамі на пытанні адказвалі цяперашнія вучні, на заданні першага класа адказвалі першакласнікі, другога – вучні другіх класаў і гэтак далей.

Па выніках інтэлектуальнага батла выпускнікі перамаглі вучняў з лікам 9:8, дзе даказалі, што веды, атрыманыя падчас вучобы, не забыліся.

Выпускнікоў таксама павіталі педагогі гімназіі і ўдзельнікі вакальнай студыі "Сцежачка", якія падаравалі свае лепшыя творчыя нумары.

Паважаныя выпускнікі, мы кажам вам "Да пабачэння" і з нецярпеннем чакаем новай сустрэчы.