Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

25.01.20

Шосты школьны дзень 25 студзеня 2020 года

Вучні 11 класа наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі вышэйшых навучальных устаноў, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ва ўстанове.

Вучні 9 класа наведалі Дзень адчыненых дзвярэй філіяла БДЭУ "Мінскі гандлёвы каледж" , дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўстановы, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ў каледжы.

Вучні 10-11 класа сумесна з педагогом-арганізатарам прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу этыкету "Манеры і сучаснасць".

Вучні 7, 10 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу юных мадэльераў "Блакітная пралеска-2020". Па выніках вучаніца 7 "А" Васілеўская Юстына" атрымала Дыплом 3 ступені ў намінацыі: "Эскіз і fashion-ілюстрацыі".

Вакальная студыя "Сцежачка" прыняла ўдзел у раённым конкурсе харавой творчасці "Спяваем разам-2019" ва ўзроставай катэгорыі да 13 год. Па выніках раённага этапу вакальная студыя "Сцежачка" атрымала Дыплом I ступені. Па выніках гарадскога этапу вакальная студыя "Сцежачка" атрымала дыплом 3 ступені. Віншуем нашых таленавітых маленькіх артыстаў і жадаем далейшых перамог.

Вучні 10 класа наведалі XVI Міжнародны юнацкі турнір "Кубак развіцця - 2020" у спартыўна-выставачным комплексе "Футбольны манеж".

Акрамя культурна-масавых і прафарыентацыйных мерапрыемстваў у шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Кітайская мова" і "Англійская мова", "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", "Матэматыка".