Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.01.20

22 студзеня 2020 года на базе гімназіі прайшло пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы

22 студзеня 2020 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" прайшло пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы па тэме "Сучасныя методыкі навучання замежнай мове на базавым, павышаным узроўнях вучэбнага прадмета". На мерапрыемстве прысутнічалі педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі горада Мінска, у якіх вывучаецца кітайская мова.

Макоска Кацярына Уладзіміраўна, настаўнік кітайскай мовы ўстановы "Гімназія №23 г.Мінска", кіраўнік гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы, пазнаёміла прысутных настаўнікаў кітайскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сучаснымі методыкамі навучання кітайскай мове на базавым, павышаным узроўнях і падзялілася інфармацыйна-камунікатыўнымі рэсурсамі, якія яна выкарыстоўвае на вучэбных занятках. Таксама на паседжанні выступіла Кутузава Соф’я Станіславаўна, настаўнік кітайскай мовы ўстановы "Гімназія №23 г.Мінска", яна пазнаёміла ўдзельнікаў паседжання з сучасным інавацыйным прыёмам навучання "Кросанс".

У канцы сустрэчы Кацярына Уладзіміраўна пажадала педагогам творчых поспехаў і выказала надзею, што колькасць настаўнікаў кітайскай мовы будзе павялічвацца з кожным годам.