Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.01.20

Шосты школьны дзень 18 студзеня 2020 года

Вучні 9 класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўнай установе адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання", дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўстановы, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ў каледжы.

Для вучняў 9–11 класаў прайшла віктарына "Юныя карэспандэнты". Юнакі і дзяўчаты спрабавалі свае сілы ў прафесіі журналіста: вучыліся адбіраць "гарачыя" навіны для рэпартажа, збіраць інфармацыю па тэме, складаць матэрыял, браць інтэрв’ю.

Вучні 8 класаў наведалі Музей імя Васіля Іванавіча Казлова – Героя Савецкага Саюза, арганізатара і кіраўніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сумесна з педагогам сацыяльным вучні 7 класаў паўдзельнічалі ў дыскусіі "Кішэнныя грошы "за" ці "супраць". Педагог-псіхолаг гімназіі правяла для вучняў 5 класаў прававую гульню "Ці ведаеце вы свае правы і абавязкі ?".

Для вучняў пачатковых класаў гімназіі ў шосты школьны дзень прайшлі пазнавальныя віктарыны "Сакрэты Здаравячка" і "Вобраз літары – іерогліф".

Акрамя культурна-масавых і прафарыентацыйных мерапрыемстваў у шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Геаграфія", "Хімія", "Гісторыя Беларусі", "Грамадазнаўства".