Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.01.20

15 студзеня 2020 года ў кінатэатры "Цэнтральны" адбылося адкрыццё фестывалю кітайскага кіно

На адкрыцці ўсіх удзельнікаў фестывалю павіталі дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Тозік А.А. і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін. Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічалі: дырэктары інстытутаў Канфуцыя  МДЛУ, дэкан ФМА БДУ Шадурскі В.Г., загадчыца  Кабінета Канфуцыя БДЭУ Малашэнка Е.А., прадстаўнікі цэнтра вывучэння кітайскай мовы і культуры, адкрытага ў Сярэдняй школе №12 і класа Імя Канфуцыя пры РІКК БДУ ўстановы "Гімназія № 23 г. Мінска". На адкрыцці адбыўся паказ фільма "Канфуцый" (2010 год, рэжысёр Ху Мэй).

Фестываль кітайскага кіно будзе праходзіць з 15 па 20 студзеня, усе фільмы прадстаўлены Кітайскім культурным цэнтрам у Мінску. Білеты можна набыць бясплатна ў кінатэатры "Цэнтральны" за гадзіну да сеанса. Запрашаем усіх жадаючых!

Падрабязней з праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут >>>

Навіна прадстаўлена - Інстытут Канфуцыя БДУ