Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.01.20

9 снежня на базе гімназіі адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме "Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў пачатковых класаў у працэсе рашэння практыка-арыентаваных задач"

09.01.2020 у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Савецкага раёна г. Мінска па тэме "Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў пачатковых класаў у працэсе рашэння практыка-арыентаваных задач".

Пасяджэнне праводзілася ў форме семінара-практыкума з элементамі кросэнс-тэхналогіі. Настаўнікі пазнаёміліся з сутнасцю паняцця "чытацкая граматнасць", інструментарыем для вызначэння яе ўзроўню, прынцыпамі правядзення міжнароднага даследвання ўзроўню чытацкай граматнасці вучняў 4 класаў PIRLS, абмеркавалі асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца дзеці пры выкананні тэставых заданняў, і шляхі іх пераадолення,вызначылі найбольш эфектыўныя метады, прыёмы і элементы педагагічных тэхналогій, якія дазваляюць дасягнуць вышэйшага ўзроўню чытацкай граматнасці. Асаблівая ўвага была нададзена паняццю "сэнсавае чытанне", мэта якога – максімальна поўна і дакладна  зразумець змест тэксту, улавіць усе дэталі і практычна асэнсаваць атрыманую інфармацыю. Напрыканцы настаўнікі склалі кросэнс па тэме пасяджэння.