Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.12.19

Віншуем настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Пірагову Алену Барысаўну з перамогай у гарадскім конкурсе "Вопыт і ініцыятыва педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы"

Віншуем нашу настаўніцу з перамогай у гарадскім конкурсе "Вопыт і ініцыятыва педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы" ў намінацыі "Лепшы вопыт па арганізацыі працэсу навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (II і III ступені)" і ўручэннем прэміі Мінгарвыканкама.

Вызначаючы адну з важнейшых задач сучаснай адукацыі — фарміраванне творчай, актыўнай, інтэлектуальна і маральна развітай асобы — Алена Барысаўна працуе над сістэматызацыяй прыёмаў і метадаў інтэрактыўнага навучання з пункту гледжання іх эфектыўнага прымянення для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў на розных этапах вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах «Гісторыя» і «Грамадазнаўства».

Уласныя напрацоўкі настаўніцы ў межах прыёма кросэнс — састаўлення загадкавых карцінак аб беларускіх гарадах і мястэчках — дазваляюць ажывіць навуковую інфармацыю вобразамі — партрэтамі гістарычных дзеячоў, творамі архітэктуры і жывапісу, адлюстраваннем прадметаў матэрыяльнай культуры і садзейнічаюць інтэлектуальнаму развіццю вучняў. Алена Барысаўна лічыць гэты прыём вельмі актуальным і запатрабаваным як адзін з прыёмаў канцэнтрацыі інфармацыі. Акрамя гэтага, настаўніца назапасіла шэраг гістарычных задач, рашэнне якіх дазваляе актывізаваць мысленчую дзейнасць вучняў.

Прымяненне прапанаваных настаўніцай метадаў і прыёмаў інтэрактыўнага навучання дазваляе зрабіць вывучэнне гісторыі і грамадазнаўства больш эфектыўным і прываблівым, аказвае моцны ўплыў на фарміраванне характару падлеткаў, дапамагае выпрацоўваць уласныя перакананні, пашырае светапогляд, што станоўча ўплывае на іх сацыялізацыю.