Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.12.19

26.12.2019 кіраўніцтва ўстановы "Гімназія №23 г.Мінска" прысутнічала на Кітайскім навагоднім музычным канцэрце, прысвечаным Новаму году

Канцэрт праходзіў у ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Урачыстае мерапрыемства арганізавана Аддзелам па справах адукацыі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі і кітайскім студэнцкім саюзам у Рэспубліцы Беларусь.

З прывітальным словам на святочным мерапрыемстве звярнуліся Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Старавойтава. З віншавальным словам выступіла і дырэктар гімназіі – Ірына Леанідаўна Пасюкевіч.

У праграме канцэрта прагучалі вакальныя нумары ад кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі.