Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.12.19

21 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі адбыўся першы гарадскі навагодні маладзёжны баль

21 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі адбыўся першы гарадскі навагодні маладзёжны баль сярод вучняў 11-х класаў, студэнтаў каледжаў, а таксама студэнтаў ВНУ.

На паркет пад акампанемент аркестра выйшлі 100 пар. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія вызначыліся ў спорце, вучобе або творчасці. Нашу гімназію прадставілі вучні Таміліна Паліна і Лапіч Раман. І сёння, забыўшыся пра ўсе дзеі, круціліся пад гукі вальса, полькі і кадрылі. Да дебюту рыхтаваліся 2 месяцы. Не толькі спазнавалі мастацтва танца і падбіралі ўборы ў адпаведнасці з дрэс-кодам, але і вывучалі этыкетнае мастацтва баляў.

Да гасцей свята выйшлі гаспадары балю - графіня і граф Чапскія. Яны ўрачыста павіталі ўдзельнікаў і пажадалі прыемнага адпачынку.

У якасці сюрпрызу для ўдзельнікаў, арганізатары падрыхтавалі торт у выглядзе славутасцей горада, а таксама лазернае шоу. Праграма балю аб'яднала культуру розных эпох - 19 стагоддзя і сучаснасці.