Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

21.12.19

Шосты школьны дзень 21.12.2019

Вучні 10 класа прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі квіз", дзе паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе, а таксама свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Чакаем вынікаў і жадаем перамогі.

Для вучняў 3-4 класаў была праведзена творчая майстэрня "Снежны карагод", прысвечаная надыходзячым зімовым святам.

Вучні 5 класаў наведалі святочны спектакль "Навагодняя вандроўка ў Парыж". Юных гледачоў чакала сустрэча з героямі французскіх казак, захапляльная гісторыя пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду і, вядома ж, падарожжа ў Парыж. Усё гэта адбылося на базе "Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі".

Для вучняў 5-6 класаў сумесна з педагогам-псіхолагам адбыўся занятак з элементамі трэнінга "Нашы сямейныя традыці". Была праведзена гутарка, дзе кожны вучань расказаў пра сваю сям'ю і традыцыі, якія пераходзяць з пакалення ў пакаленне ў іх сям'і. Склаў карту і памарыў пра сваю будучыню.

Акрамя культурна-масавых і прафарыентацыйных мерапрыемстваў у шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Геаграфія", "Гісторыя Беларусі", "Грамадазнаўства", "Хімія".