Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.12.19

19 снежня 2019 года ва ўстанове "Гімназія №23 г.Мінска" адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна

Тэмы адзінага дня інфармавання прайшлі пад назвай: «Традыцыі маёй краіны» і «Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар».

Вучні 8-11 класаў пазнаёміліся з традыцыямі роднай краіны, у якіхяскрава адлюстраваны лепшыя якасці беларусаў: патрыятызм, духоўнасць, добразычлівасць, павага да гістарычнай і духоўнай памяці, працавітасць і іншыя. Таксама з вучнямі была праведзена гутарка пра каляндарныя традыцыі і святы: Каляды і Масленіца.

Тэма «Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар» з'яўляецца актуальнай напярэдадні самых вялікіх канікул. Больш падрабязна яе абмеркаванне будзе працягнута на мерапрыемствах па бяспечных паводзінах на класных і інфармацыйных гадзінах.

У завяршэнні вучням была прапанавана віктарына на веданне гісторыі, традыцый роднай Бацькаўшчыны.

Сярод супрацоўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23» прайшла інфармацыйная гадзіна "Традыцыі суверэннай Беларусі".