Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.12.19

19 снежня адбылася творчая сустрэча са знакамітымі беларускімі баскетбалістамі

Не толькі розумам моцныя гімназісты ўстановы "Гімназія №23 г.Мінска", але і ў спорце імкнуцца не адставаць. 19 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23»  адбылася творчая сустрэча са знакамітымі беларускімі баскетбалістамі. Пётр Крышчык –  савецкі і беларускі баскетбаліст, былы ігрок Мінскага РТІ і зборнай Беларусі. Аляксандр Куль – беларускі баскетбаліст, чэмпіён Еўропы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі, былы ігрок клуба «Цмокі-Мінск», у цяперашні час - спартыўны топ-мэнэджар. У ходзе творчай сустрэчы госці расказалі пра свае дасягенні, адказалі на пытанні вучняў, падзяліліся сакрэтамі спартыўнага шляху.

Удзельнікі вакальнай студыі "Сцежачка" падрыхтавалі музычныя і творчыя падарункі. Знакамітыя баскетбалісты пажадалі вучням поспехаў у вучобе і спорце.  Напрыканцы творчай сустрэчы прайшла аўтограф-сесія.