Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.12.19

У Мінску 18.12.2019 прайшла першая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Савецкага раённага г. Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў

Мерапрыемства праходзіла ў сценах установы «Гімназія №23 г.Мінска», пачалося нечакана – вучні ў вершаванай форме павіншавалі ўсіх удзельнікаў канферэнцыі, дзе паведамілі, што ж такое прафсаюзы і ў чым іх сіла. Дарэчы, аўтарам вершаваных радкоў з'яўляецца старшыня Савецкага раённага раённага г. Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Галіна Звярко. Яна ж выступіла са справаздачай аб рабоце за ўвесь перыяд існавання аб'яднання (з 2015 года).

Па традыцыі канферэнцыя завяршылася ацэнкай работы і выбарамі. Дзейнасць раённага раённага г. Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў прызнана здавальняючай. Апошнім акордам мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод - грамат і падзяк, а ветэран прафсаюзнага руху раёна Надзея Маслоўская атрымала медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».