Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.12.19

16 снежня 2019 года гімназія далучылася да рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!"

Сёння наша гімназія далучылася да рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!". Новы год - адно з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку.

Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, Дзед Мароз і Снягурка разам з супрацоўніцай сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Савецкага РАНС - Бычанок Таццянай Аляксееўнай правялі гутарку ў гульнявой форме, дзе былі асветлены правілы выкарыстання піратэхнікі, правілы паводзін на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення і, вядома ж, галоўныя складнікі бяспекі вучняў у перыяд зімовых канікул.