Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.12.19

Шосты школьны дзень 14 снежня 2019 года

У рамках шостага школьнага дня прайшоў агульнагімназічны Дзень Здароўя. Настаўнікі фізічнай культуры падрыхтавалі эстафету "Подзвігі Геракла". Вучні 7–11 класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Спаборніцтвы прайшлі ў вясёлай і сяброўскай атмасферы, нашы гімназісты за здаровы лад жыцця.

Вучні 11 класа наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры", дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ВНУ, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ва ўстанове.

На базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 191 г. Мінска", дзе знаходзіцца рэсурсны цэнтр па сямейнаму і гендэрнаму выхаванню, прайшоў ІІІ Міжнародны фестываль сям’і "Традыцыі. Побыт. Культура". Нашу гімназію прадстаўляла шматдзетная сям’я вучня 4 "Б" класа Панцюхіна Аляксея і вакальная студыя "Сцежачка". Па выніках конкурснай праграмы сям’я Панцюхіных атрымала дыплом лаўрэата.

Вучні 7 "А" класа наведалі "Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь", дзе азнаёміліся з пастаяннай экпазіцыяй, якая прысвечана біяразнастайнасці нашай краіны.

Вучні 6 класа сумесна з класным кіраўніком наведалі музей "Наша скарбонка" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 178 імя Т. А. Лук’яновіча". Музейная экспазіцыя складаецца з трох частак – "Матчына хата", "Куток гарадской кватэры 40-60 гг." і трэцяя экспазіцыя, прысвечаная памяці Трыфана Андрэевіча Лук’яновіча. Нашых вучняў вельмі зацікавілі экспазіцыі. Чакаем "Сярэднюю школу № 178" з адказным візітам і ў наш гімназічны музей.

Вучні 6 класаў пазнаёміліся з творамі шведскіх пісьменнікаў А. Лінгрэд і С. Нурдквістам, С. Лагерлёф. Агляд-знаёмства правяла бібліятэкар гімназіі. Сустрэча прайшла пад назвай "Незвычайны свет".

Настаўнікамі пачатковай школы для вучняў 2–3 класаў была праведзена творчая майстэрня "Хутка будзе цуд", прысвечаная надыходзячым святам – Каляды і Новы год.

Акрамя культурна-масавых і прафарыентацыйных мерапрыемстваў у шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Беларуская мова і літаратура" і "Руская мова і літаратура".