Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.12.19

13.12.2019 прайшоў фінал раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік - сталічнай адукацыі» 2020 у намінацыі «Настаўнік»

Конкурс прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік - сталічнай адукацыі» накіраваны на развіццё творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, матывацыю іх актыўнай дзейнасці па абнаўленні зместу адукацыі, рост прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, падтрымку інавацыйных тэхналогій у галіне педагогікі, зацвярджэнне прыярытэту адукацыі ў грамадстве.

Ад установы "Гімназія №23 г. Мінска" прынялі ўдзел 2 педагога: Ананька Вольга Васільеўна, настаўнік англійскай мовы, і Савіцкая Надзея Мікалаеўна, настаўнік біялогіі.

У рамках конкурсу ўдзельнікамі былі праведзены адкрытыя навучальныя заняткі, прадстаўлены метадычны прыём і яго прымяненне, названа ўласная псіхолага-педагагічная ідэя прафесійнай дзейнасці.

Віншуем Савіцкую Надзею Мікалаеўну з Дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Звычайны цуд» і Ананька Вольгу Васільеўну з дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Калі цябе разумеюць».