Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.12.19

12 снежня 2019 года на базе гімназіі адбылося ўзнагароджванне пераможцаў гарадской інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"

На базе дзяржаўнай установы адукацыi "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" 12 снежня 2019 года адбылося ўзнагароджванне пераможцаў гарадской інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

У гарадской інтэрнэт-алімпіядзе прымалі ўдзел  вучні 7-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска.  Інтэрнэт-алімпіяда праводзілася з мэтай выяўлення найбольш здольных, адораных вучняў і падрыхтоўкі іх да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе.

Па вынiках вучнi атрымалi пахвальныя водзывы, Дыпломы I, II, III ступеняў.

Мы віншуем пераможцаў інтэрнэт-алімпіяды, настаўнікаў і законных прадстаўнікоў, сяброў!

I жадаем далей icцi па цудоўнай краiне ведаў!

Асабіста віншуем нашых пераможцаў: Бразоўскі Іван - Дыплом І ступені, Конч Веранея - Дыплом ІІІ ступені, Фільмановіч Еўфрасіння - Дыплом ІІІ ступені!!!