Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

07.12.19

Шосты школьны дзень 07.12.2019

У рамках шостага школьнага дня 07.12.2019 вучні 9-х класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй філіяла БНТУ "Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж", дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўстановы, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ў каледжы.

Вучні 7-9 класаў сумесна з педагогом-арганізатарам прынялі ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу піянерскіх парадна-цэрыманіяльных атрадаў у намінацыі "Плац-канцэрт", дзе паказалі выкананне страявых практыкаванняў пад музыку маршаў.

Вучні 4-6 класаў - удзельнікі вакальнай студыі "Сцежачка" - сумесна з педагогамі дадатковай адукацыі прынялі ўдзел у раённым фестывалі мастацтваў "Калядная зорка" ў намінацыі "Вакал". Журы выбрала музычны нумар нашай гімназіі для раённага гала-канцэрта. Віншуем вакальную студыю "Сцежачка".

Вучні 8-х класаў сумесна з настаўнікамі зладзілі гульню-квэст "Godo".

Вучні 9-х класаў наведалі майстар-клас сацыяльна-адукацыйнага праекту «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

«Першыя» - конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя культурна-масавых і прафарыентацыйных мерапрыемстваў у шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Матэматыка" і "Біялогія", "Астраномія".