Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.11.19

Вакальная студыя "Сцежачка" прыняла ўдзел у канцэртнай праграме на адкрыцці Першага міжнароднага кангрэса "Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы"

Вакальная студыя "Сцежачка" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" прыняла ўдзел у канцэртнай праграме падчас адкрыцця Першага міжнароднага кангрэса "Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы", прысвечанай 90-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і атрымала падзяку дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І.Л. Капылова.

Намесніку дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, кіраўніку вакальнай студыі Сауце Аляксею Сяргеевічу была ўручана падзяка акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Кавалені за захаванне духоўна-культурнай спадчыны беларускага народа і плённае супрацоўніцтва з Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.