Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.11.19

Наша вучаніца Шахаб Рада-Шадзі Сіямак атрымала дыплом ІІІ ступені ў Міжнародным конкурсе праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню»

Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які з чэрвеня па кастрычнік 2019 года праводзіўся навукова-метадычнай ўстановай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс быў прысвечаны Году адукацыі Беларусі ў Кітаі і накіраваны на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся вучні Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. На конкурс неабходна было падрыхтаваць праект (буктрэйлер, фотазамалёўку, прэзентацыю, сачыненне, нарыс, эсэ і г. д.) на адну з прапанаваных тэм па выбары: «Што я ведаю пра Кітай?»; «Чаму важна ведаць кітайскую мову?»; «У якой навучальнай установе нашай краіны я хацеў бы / хацела б вучыцца?»; «Мая будучая прафесія»; «Мае кітайскія сябры».

Усяго на конкурс было даслана больш за 300 праектаў удзельнікаў з Беларусі і Кітая.

Наша вучаніца Шахаб Рада-Шадзі Сіямак атрымала дыплом ІІІ ступені за сачыненне «Чаму важна ведаць кітайскую мову?».

Віншуем і ганарымся!!!