Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.11.19

12.11.2019 нашу гімназію наведаў беларускі паэт Міхаіл Захаравіч Башлакоў

12 лістапада 2019 года нашу гімназію наведаў беларускі паэт - Міхаіл Захаравіч Башлакоў, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009).

Творчая сустрэча пісьменніка адбылася з вучнямі 9-ых класаў. Міхаіл Захаравіч распавёў пра гады студэнцтва, сваё настаўніцтва, як шмат гадоў ён займаўся даследаваннямі ў гісторыі і літаратуры, і пра тое, што «прымусіла» яго заняцца пісьменніцтвам. Аповед пра «гісторыкаў і лірыкаў» суправаджаўся эмацыйным чытаннем вершаў. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай.