Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.10.19

30 кастрычніка 2019 года наша ўстанова прымала дэлегацыю з Санкт-Пецярбурга

30.10.2019 наша ўстанова прымала дэлегацыю з Дзяржаўнай бюджэтнай агульнаадукацыйнай установы школы №604 Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга на чале з яго дырэктарам Аленай Іванаўнай Дзерыпаска.

Прадстаўнікі дэлегацыі наведалі кабінет Канфуцыя пры Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і рэсурсны цэнтр грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска", пазнаёміліся  з гісторыяй, традыцыямі гімназіі і сучаснымі падыходамі ў вывучэнні кітайскай мовы ва ўстанове.

З задавальненнем госці паспрабавалі напісаць іерогліф "Шчасце" пад кіраўніцтвам носьбіта кітайскай мовы – настаўніка кітайскай мовы – Ван Жуйсінь і прынялі актыўны ўдзел у правядзенні чайнай цырымоніі. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і прадуктыўнай.