Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.11.19

05.11.2019 прайшло пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы па тэме "Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў кітайскай мовы ва ўмовах рэалізацыі абноўленага зместу адукацыі"

5 лістапада 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" прайшло пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы па тэме "Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў кітайскай мовы ва ўмовах рэалізацыі абноўленага зместу адукацыі".

На мерапрыемстве прысутнічалі: 

Святлана Пятроўна Куліч, метадыст па замежных мовах упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў грамадска-гуманітарных і эстэтычных дысцыплін дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі",

Алена Іванаўна Бадранкова, метадыст упраўлення каардынацыі метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска,

Святлана Аляксандраўна Камянчук, педагог-псіхолаг установы "Гімназія №23 г.Мінска".

Макоско Кацярына Уладзіміраўна, настаўнік кітайскай мовы ўстановы "Гімназія №23 г.Мінска", кіраўнік гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы, пазнаёміла прысутных настаўнікаў кітайскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з прадметна-метадычнымі кампетэнцыямі настаўнікаў кітайскай мовы ва ўмовах рэалізацыі абноўленага зместу адукацыі, звярнуўшы ўвагу на сутнасць прадметна-метадычнай кампетэнтнасці, як на сукупнасць ведаў у вобласці прадмета, які выкладаецца, узровень арыентацыі ў сучасных даследаваннях па ім, валоданне методыкамі выкладання і ўменне выбіраць неабходную для канкрэтнага адукацыйнага працэсу методыку.

Святлана Пятроўна Куліч выступіла з тэмай «Шляхі ўдасканалення прадметных кампетэнцый настаўнікаў замежнай мовы», ключавым момантам выступу стала праца ў групах, дзе неабходна было ахарактарызаваць падыход па выкарыстанні наступных складальнікаў: матэрыялы, сродкі, формы работы, метады і прыёмы.

Святлана Аляксандраўна Камянчук правяла дыягностыку прысутных і пазнаёміла настаўнікаў кітайскай мовы з "Прафілактыкай і стратэгіяй пераадолення прафесійнага выгарання".

У межах метадычнага аб’яднання ўдзельнікі семінара абмяркоўвалі пытанні аб выкарыстанні камунікатыўна-кагнітыўнага падыходу ў навучанні кітайскай мове, пра асаблівасці працы з дзецьмі рознага ўзросту, якія маюць розны ўзровень навучанасці.

У канцы сустрэчы Кацярына Уладзіміраўна пажадала настаўнікам творчых поспехаў і выказала надзею, што колькасць настаўнікаў кітайскай мовы  будзе павялічвацца з кожным годам.