Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.11.19

05.11.2019 быў праведзены майстар-клас па фарміраванні арфаграфічнага навыку ў вучняў пачатковых класаў

05.11.2019 на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання быў праведзены майстар-клас па фарміраванні арфаграфічнага навыку ў  вучняў пачатковых класаў.

Педагогам быў прапанаваны алгарытм увядзення арфаграфічнага правіла на вучэбных занятках, разгледжаны практыкаванні, якія можна выкарыстаць на розных этапах фарміравання гэтага навыку, практычна былі адпрацаваны прыёмы працы для авалодвання вучнямі самастойным пісьмовым маўленнем. Настаўнікі актыўна працавалі над прапанаванымі матэрыяламі, праявілі творчасць, крэатыўнасць і зацікаўленасць вынікамі працы. З творчым натхненнем педагогі абмяркоўвалі асноўныя прыёмы, метады і формы навучання.