Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

26.10.19

Шосты школьны дзень 26.10.2019

У рамках шостага школьнага дня 26.10.2019 вучні 10 класа з мэтай павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы і папулярызацыі вышэйшай адукацыі сярод моладзі наведалі Дзень адчыненых дзвярэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе даведаліся пра спецыяльнасці, якія ёсць на базе ўстановы вышэйшай адукацыі.

У рамках месячніка па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у акцыі "Разам зробім утульнай і чыстай тэрыторыю гімназіі".

Вучні 7 класа сумесна з педагогом-арганізатарам прынялі ўдзел у патрыятычнай квэст-гульні "Па слядах Перамогі" на базе ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа № 178 г.Мінска імя Т.А. Лук'яновіча", якая прысвечана 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для вучняў 2 класа была праведзена літаратурная гасцёўня "Беларусь мая сінявокая" з мэтай далучыць вучняў да маральна-духоўных каштоўнасцей праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы.

Акрамя культурна-масавых, прафарыентацыйных мерапрыемстваў і грамадска-карыснай працы ў шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", "Руская мова", "Кітайская мова" і "Англійская мова".