Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

19.10.19

Шосты школьны дзень 19.10.2019

19.10.2019 у гімназіі прайшоў шосты школьны дзень, дзе вучні, настаўнікі і законныя прадстаўнікі прынялі ўдзел у шэрагу цікавых і пазнавальных мерапрыемствах і акцыях.

Для вучняў 5 класаў прайшла прафарыентацыйная віктарына "Вясёлыя асацыяцыі", якую правяла педагог-псіхолаг Камянчук Святлана Аляксандраўна.

У рамках месячніка па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у акцыі "Разам зробім утульнай і чыстай тэрыторыю гімназіі".

Вучні 11 класа разам з класным кіраўніком Пяткевіч Ганнай Юр’еўнай з мэтай павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы і папулярызацыяй вышэйшай адукацыі сярод моладзі наведалі Дзень адчыненых дзвярэй Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Настаўнік пачатковых класаў Зінкевіч Алена Уладзіміраўна правяла гульню-віктарыну "Бяспечны і небяспечны агонь" для вучняў 4 класаў, а для вучняў 2-х класаў бібліятэкарам гімназіі Коржык Таццянай Іванаўнай была праведзена віктарына "Свята ветлівасці".

Вучні 3-х класаў разам з настаўніцай пачатковых класаў Мазан Аляксандрай Іванаўнай прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Якая яна, наша Беларусь?".

Педагог-сацыяльны Майсейчык Надзея Ігараўна з вучнямі пачатковых класаў правяла круглы стол на тэму "Адказнасць за ўчынкі" ў рамках месячніка прававых ведаў.

Вучні 4 класаў разам з настаўнікамі і бацькамі наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і паглядзелі інтэрактыўную казку "Залатое сэрцайка".

Акрамя культурна-масавых, прафарыентацыйных мерапрыемстваў і грамадска-карыснай працы ў шосты школьны дзень праводзіліся кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Фізіка", "Геаграфія" і "Кітайская мова".

Удзельнікі вакальнай студыі "Сцежачка" прынялі ўдзел у раённым конкурсе песеннай творчасці.

Такім чынам, шосты школьны дзень быў вельмі цікавым і насычаным.