Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

12.10.19

Шосты школьны дзень 12.10.2019

У рамках шостага школьнага дня 12.10.2019 у актавай зале гімназіі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Маці, дзе вучні павіншавалі сваіх матуль са святам, выказалі словы падзякі.

Майстар-клас "Дзівосны падарунак матулям" быў праведзены для вучняў 7 "А" класа.

Для вучняў 3-4 класаў у бібліятэцы адбылася віктарына "Мае мары", дзе вучні падзяліліся сваімі марамі, кім яны хочуць стаць, калі стануць дарослымі.

Вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Разам зробім утульнай і чыстай тэрыторыю гімназіі".

Вучні 5 класа наведалі выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Паміж зямлей і сонцам" у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Для вучняў 7 "Б" класа сумесна з педагогам-псіхолагам атрымаўся круглы стол на тэму: "Лёгка быць здаровым", прысвечаны тыдню Дня здароўя нашай гімназіі.

Вучні 6 класа наведалі матчавую сустрэчу па міні-футболе паміж камандамі "Сталіцы" – "Ховокубо" ў Палацы спорту "Уручча".

Вучні 7–9 класаў наведалі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў ГФОК РБ на базе дзяржаўная установа адукацыі "Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Мінска".

У спартыўнай зале гімназіі адбыўся "Турнір па валейболе" сярод вучняў 10–11 класаў.

Для вучняў 6-9 класаў і законных прадстаўнікоў былi праведзены кансультацыi па вучэбных прадметах: "Сусветная гісторыя", "Руская мова і літаратура", "Беларуская мова і літаратура".