Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

28.09.19

Шосты школьны дзень 28.09.2019

У рамках шостага школьнага дня 28.09.2019 была праведзена гульня-конкурс "Мой родны край", мэтай якой стала далучэнне вучняў да маральна-духоўных каштоўнасцей праз захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы.

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённай акцыі "Тварыць дабро – заўсёды гатовы", якая адбылася ў парку культуры і адпачынку "Усходні".

Вучні 5 класаў наведалі спектакль для дзяцей і дарослых "Гісторыя двух сабак" на сцэне "Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі".

Для вучняў 3–4 класаў сумесна з педагогам-псіхолагам была праведзена віктарына "Кожная работа добрая – выбірай любую".

Аднавiць і развіць фізічныя і духоўныя сілы дапамог таварыскі матч па футболе з вучнямі 6 класа ДУА "Сярэдняя школа № 19 ім. Я. Купалы г. Мінска".

Для вучняў 5-11 класаў і законных прадстаўнікоў былi праведзены кансультацыi па вучэбных прадметах "Кітайская мова" і "Англійская мова".

Кансультацыя па вучэбным прадмеце "Беларуская мова і літаратура" была прысвечана славутаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу і яго твору "Лебядзіны скіт".

Таксама былi праведзены заняткi работы аб’яднанняў па інтарэсах: вакальная студыя "Сцежачка".