Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.09.19

24.09.2019 наша ўстанова прымала гасцей з Бельск-Падляску Рэспублікі Польшча

24 верасня 2019 года наша ўстанова "Гімназія №23 г.Мінска" прымала гасцей з комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Костыцэвіча і агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча з Бельск-Падляску Рэспублікі Польшча.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" мае дамову аб супрацоўніцтве з комплексам школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Костыцэвіча і агульнаадукацыйным ліцэем з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельск-Падляску з 2008 года. За гэты час настаўнікі і вучні вышэйназваных устаноў Рэспублікі Польшча шмат разоў станавіліся гасцямі нашай сталіцы і гімназіі. Гэтыя сустрэчы даюць магчымасць наладзіць блізкія кантакты вучняў з іх равеснікамі з-за мяжы, настаўнікам – падзяліцца сваім вопытам. Вельмі часта ў такіх сустрэчах завязваюцца знаёмствы, якія пераходзяць у сяброўства на доўгія гады.

Вучні і настаўнікі з Польшчы заўсёды з задавальненнем пазнаюць культурнае жыццё сталіцы, бываюць у беларускіх тэатрах і музеях, а таксама прымаюць удзел у гімназічных канцэртах, якія рыхтуюць разам з беларускімі равеснікамі. Сустракаюцца з багатымі беларускімі традыцыямі, якія падобныя, а часам розняцца ад тых, якія існуюць на Падлясчыне.

Вельмі важны ў такіх сустрэчах кантакт з беларускай мовай, калі паміж людзьмі няма бар’еру, каб разумець адзін аднаго і ўдасканальваць сваю мову.

Падчас знаходжання ў гімназіі вучні і настаўнікі з Бельск-Падляска атрымалі магчымасць прайсці майстар-класы па беларускай выцінанцы і кітайскай каліграфіі.

Мы глыбока верым, што сяброўская далонь, якая замацавала сяброўскія адносіны паміж нашымі ўстановамі адукацыі будзе спадарожнічаць нам і ў далейшай рабоце ў галіне пашырэння беларускай мовы, асветы і культуры, будзе падмуркам развіцця беларуска-польскіх стасункаў і крыніцай пошуку новых сяброў, кантактаў і здабыткаў.