Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.09.19

23 верасня ў гімназіі адбылася цырымонія адкрыцця перасоўнай выставы кітайскай дзіцячай літаратуры «Свет эрудыцыі кітайскіх дзяцей»

Сёння ў сценах гімназіі адбылася цырымонія адкрыцця перасоўнай выставы кітайскай дзіцячай літаратуры «Свет эрудыцыі кітайскіх дзяцей», арганізаванай штаб-кватэрай Інстытутаў Канфуцыя Ханьбань пры падтрымцы Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, гімназій №18, № 22, №23 і №40 горада Мiнска. 

У ходзе мерапрыемства вучні гімназіі змаглі акунуцца ў свет кітайскай ілюстраванай дзіцячай кнігі і праз літаратуру крыху больш даведацца аб традыцыйнай культуры Кітая. 

У праграме мерапрыемства вучні пазнаёміліся з унікальнай усходняй музыкай, дзе cпявалі песні на кітайскай мове, прынялі ўдзел у мастацтве тэатра ценяў, у якім ажылі персанажы любімых кітайскіх казак, даведаліся аб гісторыі іерогліфаў, а таксама іерагліфічных тэкстаў, бліжэй для сябе адкрылі адзін з самых папулярных у свеце відаў спорту, у якім адрозніваюць сотні стыляў - баявое мастацтва Ушу.