Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

07.09.19

Гульня: "У першы клас? Без праблем?" і іншыя мерапрыемствы ў шосты школьны дзень 07.09.2019

Вось і прайшоў першы тыдзень новага навучальга года. У рамках шостага школьнага дня, у нашай ўстанове адукацыі, адбыліся наступныя мерапрыемствы для вучняў 1- 11 класаў. Вучнi наведалі кансультацыю па наступным прадметам: фізіцы, матэматыцы, інфарматыкі, а таксама для 2 класа была праведзена вiктарына "Хачу ўсё ведаць".

Для вучняў 1 класаў сумесна з педагогам-псіхолагам была праведзена гульня: "У першы клас? Без праблем?" Таксама вучні пабывалі на мерапрыемствах прысвечаных дню беларускага пісьменства, удзельнічалі ў акцыі "Кнізе другое жыццё", рабілі калектыўны калаж "Загадкавая даўніна". Спартыўныя спаборніцтвы па міне футболу былi праведзены для вучняў 5-6 класаў. Вучні 10-11 классаў прымалі ўдзел у раённай квест-гульні "Сэлфі-тур Streetgame", а таксама наведвалі дзень адчыненых дзвярэй у ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" "Светач" г.Мінск.Варта адзначыць працу бібліятэцы, дзе для вучняў 3-4 класаў было праведзена віктарына "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям".

Такім чынам, шосты школьны дзень з'яўляецца вырашальным фактарам у стварэнні эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, умацаванне фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення вучня гімназіі.