Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.09.19

Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Вось ужо 10 дзён у Рэспубліцы праходзіць 1-этап прафілактычнай акцыі, накіраванай на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем траўматызму і гібелі людзей ад пажараў "У цэнтры ўвагі – дзеці!".

У Савецкім раёне 1-этап праходзіць у краме "Дзіцячы свет", які знаходзіцца на Лагойскім тракце. Тут ратавальнікі разам з актывістамі БМАОСП ДУА "Сярэдняя школа № 53 г. Мінска" пры дапамозе конкурсаў і розных тэматычных віктарын распавядаюць наведвальнікам аб выкананні правіл бяспекі. Юныя наведвальнікі папаўняюць свае веды пра бяспеку, а бацькі тым часам набываюць школьныя тавары.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымліваюць ад ратавальнікаў карысныя падарункі, пры дапамозе якіх у любы момант можна ўзнавіць у памяці веды па бяспецы.