Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

02.09.19

Сёння ў нашай ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка прысвечаная Дню Ведаў!

Для гімназістаў, па даўняй традыцыі, прагучаў першы званок новага навучальнага года 2019-2020!  Дзень ведаў - гэта першы званок і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступае гімназічны парог, хто радуецца сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і любімымі настаўнікамі.

Дырэктар гімназіі Пасюкевіч Ірына Леанідаўна павіншавала ўсіх вучняў з пачаткам новага навучальнага года і пажадала поспехаў у вучобе.

Надзеяй і апорай, годнасцю гімназіі з’яўляюцца выпускнікі, якія сёння стаяць на парозе самастойнага жыцця, яны таксама выказалі словы пажадання для першых класаў.

На нашым урачыстым свяце за поспехі ў вучобе былі ўзнагароджаны 73 вучні памятнымі значкамі "Выдатнік 2019".

Пасля ўрачыстай лінейкі вучні разышліся па сваіх кабінетах, дзе класныя кіраўнікі правялі для вучняў першы ўрок на тэму: "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі".

У рамках першага ўрока на тэму: «Беларусь - спартыўная», вучні 8 "А" і 8 "Б" класа сустрэліся з беларускім футбалістам,  майстрам спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, членам клуба беларускіх бамбардзіраў (2010),  дзе ён з'яўляецці лепшым бамбардзірам у гісторыі ФК БАТЭ (161 гол) - Віталём Віктаравічам Радзівонавым. Віталь Віктаравіч падзяліўся сваім вопытам, а таксама правёў гутарку па тэме спорту і здаровага ладу жыцця.

Паважаныя вучні, настаўнікі і класныя кіраўнікі, хочацца пажадаць Вам шчаслівага шляху па цудоўнай краіне ведаў і як мага менш перашкод!