Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.08.19

30.08.2019 Кіраўніцтва Мінгарвыканкама і дэлегацыя кіруючых работнікаў Камісіі па адукацыі горада Шанхая Кітайскай Народнай Рэспублікі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска"

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Цуран Арцём Мікалаевіч на базе ўстановы "Гімназія №23 г. Мінска" правёў сустрэчу з намеснікам начальніка Камісіі па адукацыі горада Шанхая Мао Лицзюань. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Кіндзірэнка Марыя Станіславаўна, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Прыгодзіч Віталь Аляксандравіч, першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прадстаўнікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, дырэктара і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі важнейшыя пытанні, якія прадстаўляюць двухбаковы інтарэс, а таксама іншыя актуальныя тэмы, якія тычацца вывучэння кітайскай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай мовы ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Цуран Арцём Мікалаевіч пазнаёміў прадстаўнікоў дэлегацыі з гісторыяй горада Мінска і запрасіў Мао Ліцзюань да супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі. Прадстаўнік кітайскай дэлегацыі ў сваю чаргу пазнаёміла беларускі бок з сістэмай адукацыі ў г. Шанхаі.

Цуран А.М. запрасіў гасцей пазнаёміцца з установай «Гімназія №23 г. Мінска". Дырэктар гімназіі Пасюкевіч І.Л. правяла экскурсію, у рамках якой былі прадэманстраваны фрагменты навучання вучняў майстэрству кітайскай каліграфіі і беларускай выцінанцы праз узаемадзеянне беларускай і кітайскай культур, вучэбнага занятка «Кітай і Беларусь», выступ вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі, у якіх вывучаюць кітайскую мову, па тэме: «Пазакласная работа як сродак павышэння матывацыі вучняў у навучанні кітайскай мове» з удзелам вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі: "Гімназія з беларускай мовай навучання 23 г. Мінска", "Гімназія №12 г. Мінска", "Гімназія №33 г. Мінска", "Сярэдняя школа №10 г. Мінска".

Заключным момантам стала сумеснае фота.