Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.07.19

Група вучняў 8-9 класаў гімназіі на аздараўленні ў 8-ым міжнародным летнім лагеры ў г. Шанхай Кітайскай Народнай Рэспублікі

З 23.07.2019 група вучняў 8-9 класаў гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка кітайскай мовы Кутузавай С. С. знаходзіцца на аздараўленні ў 8-ым міжнародным летнім лагеры ў г. Шанхай Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэтая паездка арганізавана на падставе ліста Шанхайскай гандлёва-прамысловай школы замежных моў г. Шанхая.

У міжнародным летнім лагеры адпачываюць, і вучацца вучні і моладзь з усяго свету. Асноўная мэта дзейнасці міжнароднага лагера - ўмацаванне і развіццё сяброўскіх беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі, знаёмства з культурай і гісторыяй Кітая, сучаснымі аспектамі бізнесу, культурнага і прамысловага развіцця г. Шанхая, гісторыяй «Шаўковага шляху», а таксама абмен вопытам у вывучэнні кітайскай мовы паміж аднагодкамі з усяго свету, развіцця навыкаў міжнароднага супрацоўніцтва, кааперацыі і зносін.

Жадаем групе нашых вучняў і настаўніку кітайскай мовы Кутузавай С.С. поспехаў!