Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.06.19

У чэрвені 2019 года дэлегацыя гімназіі знаходзілася з афіцыйным візітам у горадзе Лаян (КНР)

У чэрвені 2019 года па запрашэнні сярэдняй школы № 59 г. Лаяна (КНР) дэлегацыя гімназіі знаходзілася з афіцыйным візітам у горадзе Лаян (назва Лаян азначае "Сонечны горад на рацэ Лашуй". Лаян служыў сталіцай 13 дынастый і па праву атрымаў назву "Свяшчэннай сталіцы"), дзе адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" і сярэдняй школай № 59 г. Лаяна. Дамова падпісана ў мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці адукацыі, пашырэння і паглыблення прафесійных кантактаў і абмену вопытам паміж установамі.

У праграму паездкі арганічна ўпісаліся як экскурсійная паездка ў каменныя пяшчэры гротаў Лунмэнь (гроты Лунмэнь найбольш поўна адлюстроўваюць будзійскія рэлігійныя тэмы, якія прадстаўляюць сабой вяршыню кітайскага мастацтва разьбы па камяні. У лістападзе 2000 года яны ўвайшлі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), так і наведванне сярэдняй школы № 4 г. Лаяна, сярэдняй школы QIDI пры паўночна-заходнім палітэхнічным універсітэце г. Сіяна, у якіх адбылося парафіраванне пагадненняў паміж нашай установай і пералічанымі школамі.