Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.06.19

Вучні гімназіі атрымалі Прэмію Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

18.06.2019 у гасцініцы «Пекін» адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы. Прэмія заснаваная Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Мэтай узнагароды "Прэміі Пасла КНР" з'яўляецца стымуляванне і заахвочванне актыўнасці і ініцыятывы маладых людзей, якія вывучаюць кітайскую мову. Прэтэндэнты на прэмію вызначаюцца па дасягненнях школьнікаў і студэнтаў у вывучэнні кітайскай мовы і выніках алімпіяды па кітайскай мове Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны ўзнагароджаны атрымлівае ў памеры тысячы долараў ЗША.

Усяго прэмій у 2019 годзе - 31. З іх: 15 студэнтаў ВНУ, 16 навучэнцаў школ і гімназій рэспублікі. Сярод іх — 5 чалавек гімназіі 23: Таміліна Паліна (10 клас), Лобан Лізавета (9 клас), Шаўцова Ганна (11 клас), Белазёрава Елізавета (11 клас), Голуб Яна (11 клас).

Прэмія заснавана ў 2016 годзе. Колькасць уладальнікаў прэміі ў гэтым годзе павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі. 

З падзячнай прамовай ад ВНУ выступіла рэктар МДЛУ Баранава Н. П, ад кіраўнікоў устаноў адукацыі РБ Пасюкевіч І.Л.