Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.06.19

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка"

У аўторак, 18 чэрвеня, рабяты аздараўленчага лагера "Вясёлка" зноў пабывалi ў басейне СК "Лазурны". А яшчэ наведалi Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi. Менавiта там зараз праходзiць цудоўная выстава "Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!". Лепшыя вырабы дзяцей з усёй Беларусi размясцiлiся на выставе. Уразiла разнастайнасць тэхнiк, у якiх працавалi дзецi. Тут былi работы з саломкi, з глiны, тканiны, пап'е-машэ, з воўны, скуры, iльну i г.д. Выстава яшчэ раз падкрэслiла той факт, што ў Беларусi шмат таленавiтых дзяцей i цудоўных педагогаў. Пасля абеду мы сталi сведкамi эстафеты "Полымя мiру" ў рамках II Еўрапейскiх гульняў.