Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.06.19

17 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка"

Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Вясёлка" наведалі кiнатэатр "Кастрычнiк", дзе паглядзелі анiмацыйны фiльм "Капiтан сямi мораў". Выхаванцы профiльнага атрада папоўнiлі свае веды па беларускай мове. Прайшло ўжо два тыднi з пачатку лагернай змены. За гэты час выхаванцы лагера пабывалi ў розных мясцiнах Мiнска. Самыя значныя падзеi адлюстравалiся ў лагернай газеце "Летнiя прыгоды "Вясёлкi", якая выйшла сёння. Пасля падвячорка дзяцей чакала iнтэлектуальная гульня "Два караблi". Каманды караблёў "Воблачка" i "Маракi" мужна змагалiся за перамогу. У вынiку атрымалася амаль нiчыя, з рознiцай у палову бала. Хлопчыкi i дзяўчынкi абедзвюх каманд паказалi добрыя веды. Малайцы!