Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.06.19

Чацвёрты дзень у дзевяцідзённым перасоўным палатачным лагеры "Вандроўнікі"

4 дзень. Нядзелька. Сёмуха. Далі дзецям паспаць, але яны самі прачнуліся рана. Дзень дажджлівы. Таму есці варылі пад дажджом. І асаблівых мерапрыемстваў не правядзеш. Толькі ў канцы дня пасвятлела. Гулялі ў валейбол, чыталі пра экзатычных плямёнаў, успомнілі пра свята Сумуху і абрады, звязаныя з зялёным святам. Палатка адна не вытрымала дажджу. Мяняем, зашываем... Карацей, турботы быту сёння на першым плане.

А вечарам надвор'е праяснілася, і наша каманда падрыхтавала чарговы сюрпрыз: канцэрт. Спявали песні і чыталі вершы, расказвалі анекдоты, дзяўчаткі танцавалі. Вельмі цікава атрымалася. А яшчэ мы жарылі сасіскі і слухалі цікавую казку нанач.