Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

15.06.19

Трэці дзень у дзевяцідзённым перасоўным палатачным лагеры "Вандроўнікі"

3 дзень. Разбудзіла ранішняе сонейка. Падсушыла палаткі і спальнік. Ранішняя зарадка, прабежкі, снеданне... Сёння зрабілі сваімі рукамі валейбольную пляцоўку. Нават сетку звязалі і гамак. Кантроль парадку ў намётах. Аповед пра Радашковічы і яго вядомых людзей. Здзіўленне вучняў наконт Браніслава Тарашкевіча. Імя чулі,а вось тое,што ён звязаны з Радашковічамі - не.

Бацькі нас не забываюць. Многа сёння адпачываючых. Самая смачная вячэра: макароны па-флоцку і журавінавы кісель, а таксама пячэнне і апельсін... Усё пайшло за мілую душу.

Чыталі пра экзатычныя плямёны свету. Каго толькі няма на свеце, нават людзі-страусы. Дзіва...

Нанач казка, усім шкада, што кароткая.