Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.06.19

13.06.2019 нашы вучні адправіліся ў дзевяцідзённы перасоўны палатачны лагер "Вандроўнікі"

На працягу 9 дзен нашы выхаванцы будуць наведваць г/п Радашковічы, в. Максімаўку, в. Загорцы і г.д. Гэта 9 дзен радасці, вяселляў і цікавага часаправаджэння. 

Дзень 1. Лагер размясціўся на беразе р. Удранка. Бівак размясцілі ўдала. Падрыхтаваліся чакаць навальніцу. Грымела, але дождж так і не пайшоў. Ля вогнішча правялі віктарыну на веданне гісторыі роднага краю. Адна з вучаніц чытала любімыя вершы Есеніна на памяць. Першы дзень закончыўся напісаннем сваіх запаветных мар на час адпачынку. Здалі ўсё ў чароўную скрыначку кіраўніку лагера. Затым казка нанач. Дарэчы,вельмі цікавая казка чыталася кіраўніком лагера. І адбой строга па распарадку.