Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.06.19

13 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка"

Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Вясёлка" адправiлiся ў адно з самых любiмых месцаў усiх дзяцей - Цэнтральны дзiцячы парк iмя М.Горкага. Тут можна добра адпачыць ў засенi вялiкiх дрэў i наведаць Мiнскi Планетарый. У Планетарыi хлопчыкi i дзяўчынкi паглядзелi сферычны пазнавальны фiльм "Космiкс".

Пасля абеду дзяцей профiльнага атрада зноў чакалi заняткi па беларускай мове. Але на гэты раз яны праводзiлiся ў музеi Народнай славы сярэдняй школы N19, якая носiць iмя Я.Купалы. Заняткi ў музеi прайшлi цiкава i займальна.